Сіноптыкі: На Дзень Перамогі ў Беларусі чакаецца да 23 цяпла

У асобных раёнах магчымыя навальніцы.





Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, падчас навальніц — з парывамі да 14 метраў.





Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 17 да 23 цяпла, інфармуе БЕЛТА.





У бліжэйшыя выхадныя дні ў нашай краіне чакаецца цёплае надвор'е з дажджамі і навальніцамі.