Сіноптыкі: Да канца тыдня ў Беларусі будзе да 10 цяпла

Сіноптыкі: Да канца тыдня ў Беларусі будзе да 10 цяпла

Надвор'е, якое ўстанавілася ў Беларусі ў пачатку снежня, зусім не адпавядае каляндарнай зіме. Да канца тыдня ў нашай краіне будзе цёпла.

Рабаў: На Новы год у Беларусі чакаецца нулявая тэмпература

У пятніцу, 4 снежня, у начныя гадзіны будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у дзённыя — 2-7 цяпла. Месцамі прагназуецца невялікі дождж. Вецер удзень узмоцніцца да 15-18 метраў за секунду.

5 снежня захаваецца парывісты вецер (да 18 метраў за секунду). Уначы чакаецца ад 0 да 5 цяпла, удзень — 2-8 градусаў са знакам плюс. У начныя гадзіны і раніцай амаль па ўсй нашай краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень — толькі месцамі.

У нядзелю, 6 снежня, тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 0 да 6 градусаў вышэй за нуль, удзень — 4-10 цяпла. Вецер будзе з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца на поўначы Беларусі.

Падобнае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня, інфармуе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі