Сіноптыкі аб'явілі максімальны ўзровень небяспекі праз спёку ў Беларусі

Горача будзе яшчэ пару дзён

Горача будзе яшчэ пару дзён / Onliner.by

Белгідрамет зноў выдаў чырвоны (максімальны) ўзровень небяспекі з-за анамальнай спёкі. Як кажуць беларускія сіноптыкі, у нядзелю 2 жніўня ў многіх раёнах Гомельскай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +35 +37°С,  а па паўднёвым усходзе краіны будзе +30 +34°С.

У суботу 1 жніўня эпіцэнтр афрыканскай спёкі прыходзіцца на Брэсцкую вобласць — ужо да двух гадзін дня тэмпература паветра ў шэрагу гарадоў перавысіла адзнаку ў +40.

У цэлым жнівень у Беларусі, як расказаў Еўрарадыё кліматолаг, будзе гарачым і сухім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.