Сілавікі затрымалі праграміста, які "ў грубай форме" адказаў ім па тэлефоне

Мужчына не стаў даслухоўваць, што яму скажуць сілавікі і паклаў слухаўку / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Мужчына не стаў даслухоўваць, што яму скажуць сілавікі і паклаў слухаўку / ілюстрацыйнае фота pixabay.com / pixabay.com

Стала вядома пра затрыманне праграміста, які працаваў на прыватным прадпрыемстве. Сілавікі апублікавалі з ім відэа, дзе мужчыну прымусілі сказаць, што ён адказаў на званок сілавікоў па тэлефоне "ў грубай форме і паклаў слухаўку". Сілавікі сцвярджаюць, што толькі пасля гэтага яны вырашылі з'ездзіць да мужчыны дадому. Там яны нібыта высветлілі, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту. За ўдзел у пратэстах супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ.

Сілавікі таксама прымусілі мужчыну назваць памер ягонага заробку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі