Сілавікі прыйшлі з ператрусам яшчэ да аднаго актывіста руху "За свабоду"

Юрый Казакевіч /@viasna96
Юрый Казакевіч /@viasna96

Супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да баранавіцкага актывіста Юрыя Казакевіча, паведамляюць праваабаронцы. Прычыны візіту ім невядомыя. У Баранавічах у Казакевіча ёсць крама з нацыянальнай сімволікай "Росквіт". Акрамя таго ён з'яўляецца актывістам руху "За Свабоду".

Напярэдадні сілавікі прыходзілі з ператрусам да паэта і барда Георгія Станкевіча. Яго таксама распытвалі пра рух "За свабоду" і кіраўніка арганізацыі Юрыя Губарэвіча. Яшчэ ў яго таксама пыталіся пра "групу Робін Гуд".

"Я пра яе нават і не чуў. Называлі яшчэ нейкія прозвішчы, але я такіх людзей не ведаю", — расказваў пазней Станкевіч. У міліцыі з яго ўзялі падпіску, што ён не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, і адвезлі дадому. Юрась Губарэвіч напярэдадні напісаў у сацсетках, што 22 лістапада ператрусы і допыты адбыліся ў шэрагу былых удзельнікаў руху "За Свабоду". Сам Губарэвіч цяпер знаходзіцца за мяжой і з'яўляецца намеснікам Паўла Латушкі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі