Сілавікі перакрылі ўезды ў Баранавічы

На ўездах у Баранавічы выставілі блопасты

На ўездах у Баранавічы выставілі блопасты / bar24.by

Зранку 2 лістапада на амаль усіх асноўных уездах у Баранавічы былі выстаўленыя блокпасты. Як піша bar24.by, у горад не пускаюць нават аўтобусы гарадскіх маршрутаў.

Сілавікі не прапускалі ні легкавыя, ні грузавыя аўтамабілі. На месцы працуе ДАІ ды іншыя службы. Многія пайшлі ў горад пешшу.

Пазней улады паведамілі, што гэта контртэрарыстычныя вучэнні ў рамках праверкі дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму.

"Вучэннямі прадугледжана задзейнічанне вайсковай тэхнікі, узмацненне нясення службы органамі ўнутраных спраў, выстаўленне блокпастоў, прымяненне імітацыйных боепрыпасаў ды іншых спецсродкаў. Магчымае абмежаванне руху транспартных сродкаў і пешаходаў на вуліцах і дарогах", — гаворыцца ўш афіцыйным паведамленні.

Як распавядала Еўрарадыё, гэтыя вучэнні праводзяцца Саветам бяспекі з 1 па 3 лістапада.

Сілавікі перакрылі ўезды ў Баранавічы
На ўездах у Баранавічы выставілі блопасты /bar24.by
Сілавікі перакрылі ўезды ў Баранавічы
На ўездах у Баранавічы выставілі блопасты /bar24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі