Швейцарыя заклікае вывесці з складу МАК прадстаўнікоў Расіі і Беларусі

Швейцарыя заклікае вывесці з складу МАК прадстаўнікоў Расіі і Беларусі

Міністэрства спорту Швейцарыі заклікае Міжнародны Алімпійскі камітэт вывесці з складу афіцыйных асоб з Расіі і Беларусі. З такім патрабаваннем выступіла міністр спорту Швейцарыі Віёла Амгерд, піша insidethegames.biz. 

Швейцарскае міністэрства чакае больш рэзкай міэнароднай рэакцыі на вайну Расіі супраць Украіны. "Швейцарыя чакае адпаведнага сігналу ад свету спорту", — заявіла Амгерд, якую падтрымаў Федэральны дэпартамент спорту Швейцарыі. Яна заклікае прэзідэнта МАК Томаса Баха да больш жорсткіх санкцый.

Гэтую ж пазіцыю, дарэчы, падтрымлівае міністр спорту Польшчы Каміль Бартнічук. Адпаведны зварот да МАК з гэтай нагоды падрыхтаваў і Камітэт па моладзі і спорце ўкраінскай Вярхоўнай Рады.

Прадстаўнікі Расіі застаюцца ў складзе разнастайных камітэтаў і камісій МАК. Напрыклад, з 2016 года чальцом МАК з'яўляецца двухразовая алімпійская чэмпіёнка па скачках з Шастом Алена Ісінбаева, якая адкрыта падтрымлівае Уладзіміра Пуціна і мае званне маёра Узброеных Сіл РФ.

Прадстаўнікоў Беларусі ў цяперашнім складзе МАК няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі