Вы тут

Швейцарыя падтрымала сектаральныя эканамічныя санкцыі ЕС супраць уладаў Беларусі

Швейцарыя "глыбока занепакоеная няўхільным пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека" ў нашай краіне / pixabay.com

Швейцарыя падтрымала сектаральныя эканамічныя санкцыі ЕС супраць Беларусі. Яны былі прынятыя ў чэрвені пасля пасадкі ў Мінску пасажырскага самалёта Ryanair. Пад іх трапілі нафтаперапрацоўка, экспарт калійных ўгнаенняў, банкаўская сфера, тытунёвы бізнес і тэхналогіі відэаназірання, "Белаэранавігацыя".

Рашэнне аб далучэнні да гэтых санкцый прыняў Федэральны савет Швейцарыі. Яно пачало дзейнічаць 11 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.