Швейцарскія вайскоўцы ратуюць кароваў ад спёкі

Швейцарскія вайскоўцы праводзяць незвычайную спецаперацыю — яны дапамагаюць мясцовым каровам перажыць спякотнае надвор’е. Жывёлы пакутуюць ад моцнай гарачыні, якая ўсталявалася ў рэгіёне, паведамляе ВВС са спасылкай на замежныя СМІ.

Каб жывёлы мелі дастаткова пітной вады, вайскоўцы стварылі восем штучных вадаёмаў у Юрскіх гарах. Пры дапамозе верталётаў яны збіраюць ваду ў бліжэйшых азёрах і транспартуюць яе на пашы.

Спякотнае надвор’е трывае ў Швейцарыі ўжо болей за тыдзень — слупкі тэрмометраў наблізіліся да адзнакі 40 градусаў.

Фота: photolet2.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі