Шумчанка: Тыя, хто выйшаў на плошчу, здзейснілі грамадзянскі ўчынак

Шумчанка: Тыя, хто выйшаў на плошчу, здзейснілі грамадзянскі ўчынак

Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка так і не з'явіўся на Кастрычніцкай плошчы Мінска падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту іпэшнікаў і прадстаўнікоў апазіцыі 15 лютага. Маўляў, "Перспектыва" не мае дачынення да яе арганізацыі. Тым не менш пратэстоўцаў падтрымлівае: 


"Людзі, простыя прадпрымальнікі, з рэгіёнаў, прыехалі выказаць свой пункт гледжання. Відавочна, што дапякло, давялі людзей. Яны выйшлі, гэта іх права, і я паважаю іх меркаванне. Я заўсёды буду падтрымліваць тых, хто змагаецца. Бо я сам чалавек, які заўсёды змагаецца. У маім жыцці было шмат плошчаў, больш масавых, якія заканчваліся маімі арыштамі. І тыя, хто сёння выйшаў, — яны малайцы, яны не пабаяліся. Не трэба рабіць высноваў. Можна проста сказаць людзям, што яны здзейснілі грамадзянскі ўчынак, які можна толькі вітаць і паважаць".


На апошнім форуме прадпрымальнікаў было прынятае рашэнне правесці вулічную акцыю пратэсту, і "Перспектыва" падала заяўку ў Мінгарвыканкам. Пазней яна адклікала заяўку нібыта з прычыны дыялогу, які ініцыявала Міністэрства эканомікі. Грамадска-кансультацыйная рада мусіць урэгуляваць канфлікт паміж іпэшнікамі і чыноўнікамі. Таму, на думку Шумчанкі, патрэба ў акцыі знікла. У посце на фэйсбуку старшыня "Перспектывы" заклікаў прадпрымальнікаў думаць сваёй галавой: 


"Вы, прадпрымальнікі, частка Беларускага народа, і вы самі маеце права прымаць рашэнні, якія дазволяць выратаваць вашыя сем'і ад спусташэння, а значыць, захаваць стабільнасць і мір!.. Зараз хачу ўбачыць вынік сваёй працы за доўгія гады барацьбы, калі сам народ усведамляе неабходнасць супраціву цёмным сілам і самастойна стане на абарону сваіх правоў і інтарэсаў. Калі будзе інакш, значыць, я, Анатоль Шумчанка, не дастукаўся да вашых, сябры, сэрцаў!"


У размове з Еўрарадыё Анатоль Шумчанка выказвае меркаванне, што сённяшняя акцыя пратэсту мусіць паўплываць на вынік перамоваў 16 лютага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі