Што запісвае галоўны кантралёр за спінай у Лукашэнкі? (фотафакт)
![Што запісвае галоўны кантралёр за спінай у Лукашэнкі? (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000374_280354.jpg.webp?itok=wbdaAN4U)
Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іўеўскі раён старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў пастаянна нешта ўважліва занатоўваў. Гэта зафіксавана на здымках прэс-службы кіраўніка дзяржавы і БЕЛТА. Анфімаў рабіў запісы і ў памяшканні, і на свежым паветры. На адным з фота відаць, як усе чыноўнікі трымаюць парасоны. З парасонам ідзе і Лукашэнка. І толькі Леанід Анфімаў ідзе пад дажджом і нешта піша.
Леаніду Анфімаву 65 гадоў. Ён працуе на пасадзе старшыні КДК з 2014 года.
![Што запісвае галоўны кантралёр за спінай у Лукашэнкі? (фотафакт)](/sites/default/files/paragraphs/image/000019af18e0a79f9eeac94325845d0032f73b879546.jpg)
БЕЛТА
![Што запісвае галоўны кантралёр за спінай у Лукашэнкі? (фотафакт)](/sites/default/files/paragraphs/image/000019af18e0a79f9eeac94325845d0032f73b83878.jpg)
БЕЛТА
![Што запісвае галоўны кантралёр за спінай у Лукашэнкі? (фотафакт)](/sites/default/files/paragraphs/image/000019af18e0a79f9eeac94325845d0032f73b360010.jpg)
БЕЛТА