Што за "лісты з пагрозамі" атрымліваюць сябры выбарчых камісій
![Што за "лісты з пагрозамі" атрымліваюць сябры выбарчых камісій](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cvk-1102.jpg.webp?itok=Zp0dAxTm)
Дзяржаўныя СМІ і праўладныя ТГ-каналы паведамілі, што чальцы ўчастковых выбарчых камісій атрымліваюць лісты з пагрозамі. Улады нават запусцілі флэшмоб #мынебоимся.
Адзін з чытачоў сайта Еўрарадыё даслаў ліст, які рассылаюць тым, хто ўваходзіў і выбарчыя камісіі на папярэдніх выбарах.
У лісце згадваецца, як прайшлі выбары 2020 года і што адбылося пасля іх. Далей пералічваюцца артыкулы законаў, якія парушае чалавек, калі ён мае дачыненне да фальшавання вынікаў галасавання. Потым ідзе просьба сумленна лічыць галасы на рэферэндуме, звязацца з ініцыятывай "Сумленныя людзі" і паведаміць ім сапраўдныя лічбы яўкі і галасавання.
Ці насамрэч чальцы выбаркамаў атрымліваюць такі тэкст, Еўрарадыё дакладна не ведае.
![Што за "лісты з пагрозамі" атрымліваюць сябры выбарчых камісій](/sites/default/files/paragraphs/image/list-1102.png)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.