Вынесены завочны прысуд па "справе рэферэндуму"

Суд, ілюстрацыйнае фота

Суд, ілюстрацыйнае фота / Генпракуратура

У Беларусі вынеслі чарговы завочны прысуд дзеячам беларускай палітычнай эміграцыі, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Па чатыры гады пазбаўення волі прысудзілі Алене Жылачкінай (Жываглод), Паўлу Ліберу, Аляксандру Дабравольскаму і Паўлу Марынічу. Усе яны знаходзяцца за межамі краіны. Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў іх у перашкодзе працы ЦВК, а таксама камісій па рэферэндуме 2022 года.

Паводле версіі абвінавачання, яны разам з іншымі асобамі ў студзені-лютым 2022-га распрацавалі і рэалізавалі плана па зрыве канстытуцыйнага рэферэндуму. У Генпракуратуры казалі, быццам за два першыя месяцы 2022 года яны года напісалі і накіравалі на адрас чальцоў Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме "не менш за 11 000 лістоў з пагрозамі здзейсніць у дачыненні да іх супрацьпраўныя дзеянні".

Рэферэндум, які адбыўся ў лютым 2022 года, суправаджаўся шматлікімі мірнымі акцыямі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі