Што за кампаніі налічылі Лукашэнку 6,5 млн гледачоў навагодняга звароту

Калі верыць дзяржмедыя, зварот Лукашэнкі паглядзелі 2/3 беларусаў
Калі верыць дзяржмедыя, зварот Лукашэнкі паглядзелі 2/3 беларусаў

"Навагодні зварот Лукашэнкі стаў абсалютным лідарам па тэлегледжанні ў Беларусі", — пад такім гучным загалоўкам дзяржагенцтва паведамляла пра тое, што 6,5 млн беларусаў сустракалі надыход 2021-га пад прамову самі-ведаеце-каго.

Да лічбы адразу ж з'явілася шмат пытанняў. Хто ж налічыў Лукашэнку гэтыя 6,5 млн і якую яшчэ інфармацыю распаўсюджвалі гэтыя кампаніі?
 

"Рэальна" вымералі

Пра ўражальныя рэйтынгі навагодняга звароту Лукашэнкі дзяржмедыя паведамілі са спасылкай на дзве структуры — гэта "Рэальнае вымярэнне" і MediaMetrix.

Першай кампаніяй кіруе і валодае нехта Віталь Сяргеевіч Студэнт. Фірма існуе з 2015-га і першыя гады была аформлена на бацьку цяперашняга кіраўніка.

Пра Віталя Студэнта інфармацыі няшмат. У 2000-х ён кіраваў сектарам сацыялогіі СМІ і інфармацыйных тэхналогій Інстытута сацыялогіі НАН. Пры ім у 2008-м пачалі ўводзіцца даследаванні пераваг тэлеаўдыторыі з выкарыстаннем піплметраў — спецыяльных прылад, якія падключаюцца ў часткі гледачоў да тэлевізараў.

Что за компании насчитали Лукашенко 6,5 млн зрителей новогоднего обращения

Тады ж у Беларусі з'явілася кампанія "Геўс", якая пачала праводзіць даследаванні аўдыторыі, — якраз з дапамогай піплметрыі. Кіраваў ёю па супадзенні той жа Віталь Студэнт. Не так даўно кампанія была рэарганізавана, затое з'явілася "Геўс Медыя" — якая таксама належыць Студэнту.

Сёння "Рэальнае вымярэнне" канцэнтруецца на даследаваннях тэлеаўдыторыі, а "Геўс Медыя" — на радыё. Рэйтынгі рэгулярна агучваюць кампліментарныя: так, Еўрапейскім гульням кампанія намерала аж 4 мільёны аўдыторыі ў Беларусі, а дзіцячаму "Еўрабачанню-2018", якое праходзіла ў Мінску, — 1,4 мільёна гледачоў у краіне.
 

Чарговы прарыў дзяржаналітыкі

Другая структура, якая намерала дзіўны рэйтынг звароту Лукашэнкі, — MediaMetrix. Гэта не асобная фірма, а адзін з праектаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) — дзяржаўнай "фабрыкі думкі".

Сістэма MediaMetrix, якая з'явілася вясной 2020-га, пазіцыянавала сябе як інструмент для аналізу "вялікіх даных", што атрымліваюцца дзякуючы белтэлекамаўскаму сэрвісу Zala. Там, маўляў, ёсць дакладныя звесткі пра тое, як сёння глядзяць тэлебачанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі