Шайгу: На 2015 год запланаваныя беларуска-расійскія вучэнні "Шчыт Саюза"

Пра гэта расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу паведаміў па выніках сумеснага паседжання ў Маскве калегій міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. На ім, дарэчы, разбіраліся вынікі вучэнняў "Захад-2013", якія сёлета прайшлі ў нашай краіне з удзелам расійскіх вайскоўцаў.





Як паведамляе БЕЛТА, падчас вучэнняў "Шчыт Саюза-2015" адпрацуюць выкарыстанне беларуска-расійскай рэгіянальнай групоўкі войскаў.





Таксама Сяргей Шайгу адзначыў, што завяршаецца падрыхтоўка да размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі. "Мы распачалі практычную прапрацоўку пытання размяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзяжурнага звяна знішчальнай авіяцыі Расіі. Распрацоўваецца неабходная дакументацыя", — заявіў Шайгу.

Фота — ria.ru