Шольц прапануе прымаць рашэнні ў ЕС простай большасцю галасоў

Шольц прапануе прымаць рашэнні ў ЕС простай большасцю галасоў

Канцлер Германіі Олаф Шольц прапанаваў, каб некаторыя рашэнні Еўрасаюз прымаў простай большасцю, а не згодай усіх краін-удзельніц, як гэта ёсць цяпер. Гаворка пра "сферы, у якіх асабліва важна, каб мы гаварылі адным голасам. Напрыклад, у палітыцы санкцый ці ў пытаннях, звязаных з правамі чалавека", — канкрэтызаваў ён падчас прамовы ў Празе.

Сёння некаторыя санкцыі супраць Расіі (а таксама, магчыма, і Беларусі) застаюцца няўведзенымі праз тое, што адна (часцей) ці некалькі (радзей) краінаў выступаюць супраць. Такая пазіцыя блакуе волю астатніх краін-удзельніц ЕС. У той жа час не з'яўляюцца сакрэтам шчыльныя сувязі паміж кіраўніцтвам прарасійскі настроеных краінаў з Крамлём.

Таксама ў сваёй прамове Шольц выказаўся за ўступленне ў Еўрасаюз балканскіх краін, Украіны, Малдовы і Грузіі.

Украіне ён паабяцаў працягваць падтрымку столькі, колькі спатрэбіцца. Акрамя таго Шольц падтрымаў стварэнне сіл рэагавання ў ЕС да 2025 года і выказаў гатоўнасць прадаставіць для іх нямецкія падраздзяленні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі