Шлях да волі: чаго чакаць ад канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве — эфір
Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё
29 лістапада ў Кіеве пройдзе канферэнцыя “Шлях да волі”, ініцыяваная Фондам Кастуся Каліноўскага. Паводле арганізатараў, гэтае мерапрыемства будзе прысвечанае абмеркаванню стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыям вяртання ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама пытанням кампенсацый для пацярпелых ад рэжыму і палітычных зняволеных. У гэты ж час у самой Беларусі колькасць палітзняволеных расце, рэпрэсіўны ціск лукашыстаў на грамадства павялічваецца, а метады выяўлення нязгодных з рэжымам удасканальваюцца.
Хто можа ўзяць удзел у канферэнцыі і ці будзе яна адкрытая для прадстаўнікоў СМІ? Ці не перашкодзіць такая “палітызацыя” беларускіх добраахвотнікаў выкананню імі асноўных задач — удзелу ў баявых дзеяннях? Ці сапраўды арганізатары мерапрыемствы адкрытыя да супрацы з усімі прабеларускімі сіламі і якую ролю ў арганізацыі канферэнцыі адыгрывае ўкраінскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.