Школьніца патэлефанавала на выпадковы нумар і "замініравала" дом у Гомелі

Школьніца патэлефанавала на выпадковы нумар і "замініравала" дом у Гомелі

Міліцыя высветліла, хто паведаміў пра выбуховае прыстасаванне ў 9-павярховым жылым доме па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі. Эвакуацыя 50 чалавек была праведзена пасля таго, як адной з жыхарак патэлефанавала невядомая дзяўчына і сказала пра закладзеную "бомбу". Высветлілася, што гэта была 12-гадовая школьніца з Добрушскага раёна. Яна ўзяла мабільны тэлефон у аднакласніцы і набрала выпадковы нумар, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.

Пасля паведамлення пра небяспеку і эвакуацыі людзей, сапёры праверылі ўсе чатыры пад'езды жылога дома, але нічога падазронага не знайшлі. Праверку праводзіць добрушская міліцыя. Крымінальная адказнасць школьніцы не пагражае, паколькі яна наступае з 14 гадоў. Аднак, як мінімум, яе сям'і давядзецца кампенсаваць выдаткі, якія пайшлі на правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі