Школа атрымала ў падарунак тону цэменту

Цэмент / stroykamarket.com
Цэмент / stroykamarket.com

Нядаўна на крычаўскім заводзе “Крычаўцэменташыфер” выпусцілі юбілейную 10-мільённую тону цэменту. Яе перадалі ў падарунак мясцовай школе.

У эфіры канала “Беларусь-4” гэтаму прысвяцілі сюжэт. І патлумачылі, як будзе выкарыстаны падарунак: цэмент пойдзе на рамонт ступеняў і дарожак у школе.

Супрацоўнікі завода ў падарунку бачаць сімвалізм. Кажуць, што сярод іх шмат хто вучыліся ў той самай школе.

— Проста як знак павагі, падзякі за навуку, — кажа адзін з супрацоўнікаў завода, каментуючы падарунак.

Журналісты разгледзелі ў гэтым большы пафас і расказваюць праз выяву цэменту пра мінулае, сучаснасць і будучыню горада.

Штодня на Крычаўскім заводзе вырабляецца каля пяці тысяч тон цэменту. Больш за траціну прадукту адгружаецца на экспарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі