Шайгу: зусім нядаўна пры падтрымцы Захаду была спроба змены ўлады ў Беларусі

Шайгу: зусім нядаўна пры падтрымцы Захаду была спроба змены ўлады ў Беларусі

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што "зусім нядаўна пры палітычнай і фінансавай падтрымцы Захаду была зроблена спроба змены ўлады ў Рэспубліцы Беларусь". Выступаючы на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, ён абрынуўся на заходнікаў і іх спробы паўплываць на сітуацыю ў нашай краіне. "Рашуча асуджаем такія дзеянні і лічым непрымальным умяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краін",цытуе словы Шайгу ТАСС.

Расійскі міністр лічыць, што Захад спрабаваў "сарваць працэс інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы" і "ўнесці раскол у расійска-беларускія дачыненні". Асобна Сяргей Шайгу згадаў ЗША і "тэхналогіі каляровых рэвалюцый".

Міністр абароны РФ падкрэсліў, што Беларусь застаецца "надзейным саюзнікам  і стратэгічным партнёрам" Масквы. Беларускі міністр абароны Віктар Хрэнін дзякаваў расійскаму кіраўніцтву за дапамогу "ў няпросты час". Ён таксама згадаў спробы змены ўлады "рознымі дэструктыўнымі сіламі" пры падтрымцы шэрагу замежных краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі