Шараговец у Віцебску зламаў ключыцу, выконваючы загад сяржанта

Шараговец у Віцебску зламаў ключыцу, выконваючы загад сяржанта

Пра чарговы выпадак "дзедаўшчыны" ў беларускім войску паведамляе tut.by

Былому камандзіру аддзялення 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады старшаму сяржанту Аляксею Раманенку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго вінавацяць у перавышэнні ўлады, звязаным з гвалтам. 

Паводле звестак журналістаў, 22-гадовы старшы сяржант загадаў шаргоўцам перакульвацца праз металічную агароджу. Пры гэтым аднаго з падначаленых ён стукнуў нагой, а другі вайсковец падчас кульку зламаў ключыцу. Інфармацыю аб Раманенку журналістам tut.by пацвердзілі ў Мінабароны.

Цяпер старшы сяржант знаходзіцца пад следствам. 

Пацярпеламу шарагоўцу спярша паставілі дыягназ "звыклы вывіх", але пасля кансультацыі са спецыялістам яго змянілі — "закрыты пералом ключыцы".

Паведамляецца, што Раманенка праходзіў тэрміновую службу ў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. Пасля службы ў траўні 2018-га з ім быў заключаны кантракт. А ўжо ў снежні адбыўся згаданы інцыдэнт. 

У студзені 2019 года Раманенку звольнілі з ваеннай службы ў запас. У лютым на яго пачалі крымінальную справу. Раманенка мае станоўчую характарыстыку, дысцыплінарных спагнанняў не мае. 

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 18.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі