Шакіра задаволена сваёй знешнасцю ваўчыцы

Днямі ў прэсе мільганула інфармацыя пра фальшывую знешнасць калумбійскай спявачкі Шакіры. З’явіліся чуткі, што поп-дзіва зрабіла пластычную аперацыю па карэкцыі свайго носа, спрабуючы такім чынам зрабіць яго меншым.

Сама спявачка толькі пасмяялася над гэтымі інсінуацыямі. Шакіра цалкам задаволена сваімі прыроднымі дадзенымі і нават не задумваецца пра тое, каб дапусціць да свайго твару пластычнага хірурга.

“У свеце адбываецца столькі цікавага і важнага, а вам здаўся мой нос, — кажа спявачка. — На ваш погляд, жанчына-ваўчыца можа хацець паменшыць свой нос?”

Жанчынай-ваўчыцай Шакіра называе сябе. “She-Wolf” – менавіта так называецца новы альбом зоркі, які з’явіцца на паліцах музычных крамаў 9-га кастрычніка.

Паводле www.music.com.ua

Фота: fotki.yandex.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі