Шахцёра Курбана адпусцілі дадому пасля агляду ў псіхдыспансеры

Шахцёра Курбана адпусцілі дадому пасля агляду ў псіхдыспансеры

Шахцёра Аляксандра Курбана пасля агляду ў псіхдыспансеры адпусцілі дадому. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" распавёў сябра страйкама "Беларуськалію" Віталь Дзядзюк

Як распавядала Еўрарадыё, 15 кастрычніка пасля начной змены шахцёр Аляксандр Курбан абвясціў страйк і прыкаваў сябе да абсталявання на глыбіні 440 метраў. Ён патрабаваў правесці новыя прэзідэнцкія выбары, спыніць гвалт з боку сілавікоў, вызваліць палітвязняў, аднавіць на працы звольненых страйкоўцаў. Таксама Курбан агучыў шэраг эканамічных патрабаванняў.

З шахты яго даставалі горныя ратавальнікі. "Перакусілі ланцуг, якім ён сябе прыкаваў да клеці, і паднялі", — расказвае Віталь Дзядок. 

Пасля гэтага шахцёра павезлі ў псіхдыспансер на агляд. "Там вызначылі, што ён цалкам здаровы. Цяпер разам з сябрам страйкаму ён паехаў дамоў, каб прыняць душ, крыху адпачыць, але праз гадзіну абяцаў прыехаць да нас у страйкам", — дадае страйкамавец.

Раней страйк у шахце абвяшчалі Юрый Корзун і Алег Кудзёлка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі