Вы тут

"Шахцёр" стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе

Вырашальны матч чэмпіянату Беларусі / ФК " Шахцёр"

Апошні тур чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў 28 лістапада. У яго рамках вызначылася лепшая каманда краіны.

Чэмпіёнам Беларусі па футболе другі раз у гісторыі стаў салігорскі "Шахцёр".

Барысаўская каманда БАТЭ страціла "золата", таму што згуляла супраць "Дынама" з лікам 0: 0. Адначасова "Шахцёр" абыграў "Мінск" з лікам 4:2.

У першы раз чэмпіён Беларусі "Шахцёр" стаў у 2005 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.