Вы тут

“Шахцёр” разграміў “Віцебск” — 4:0

ФК "Шахцёр"

У суботу, 21 верасня прайшлі чарговыя матчы 22 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Ключавой гульнёй гэтага дня стаў матч “Шахцёр” —  “Віцебск”, які скончыліся з лікам 4:0. Пры гэтым у гарнякоў асабліва адзначыўся харвацкі форвард Дарка Бодул, які праз колькі месяцаў перапынку ў гульні адразу аформіў дубль.

Таксама ўчора згулялі “Нёман” і “Дняпро” —  1:0, “Слуцк” і “Тарпеда-БелАЗ” —  1:2.

Раней, у пятніцу прайшлі матчы “Гарадзея” —  “Дынама” (Брэст) —  1:3, “Мінск” —  “Славія” —  1:0.

Сёння згуляюць “Энергетык-БДУ” і “Іслач”, “Гомель” і “Дынама” (Мінск). У матчы “Тарпеда” (Мінск) —  БАТЭ залічаць тэхнічны вынік —  0:3.