Серэна Уільямс прайграла Петры Квітавай у двух сэтах (відэа)

Першая ракетра свету паводле рэйтынг WTA амерыканка Серэна Уільямс саступіла на турніры ў Мадрыдзе чэшскай тэністстцы Петры Квітавай. Іх чвэрцьфінальны паядынак адбыўся 8 траўня. Гульня прайшла ў двух сэтах і скончылася безумоўнай перамогай квітавай — 2:6, 3:6.

Петра Квітава на сёння займае 4-ты радок у сусветным рэйтынгу і размяшчаецца пасля расіянкі Марыі Шарапавай.

Раней Серэна Уільямс выбіла з барацьбы на мадрыдскім турніры беларуску Вікторыю Азаранка.

Амерыканка мела ўражвальную пераможную серыю — 50 матчаў запар на турнірах класа “Прэм’ер”.

Ілюстратыўнае фота: eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі