Сербія адмовілася ад вайсковых вучэнняў у Беларусі за дзень да пачатку

Сербія адмовілася ад вайсковых вучэнняў у Беларусі за дзень да пачатку

Сербскія вайскоўцы бліжэйшым часам не прымуць удзел ні ў якіх вайсковых вучэннях. Пра гэта заявіў міністр абароны Сербіі Аляксандар Вулін.  

"У наступны перыяд мы не будзем удзельнічаць у якіх бы там ні было вучэннях або ваенных актыўнасцях ні з NATO, ні з АДКБ, ні з Расіяй, ЗША, КНР, ЕС — ні з Усходам, ні з Захадам", — цытуе яго словы "Наша Ніва".

Планавалася, што сербскія вайскоўцы прымуць удзел у беларуска-расійска-сербскіх вучэннях "Славянскае братэрства — 2020". Яны пройдуць 10-15 верасня. Такім чынам, сербы адмовіліся ад гэтых вучэнняў за дзень да іх пачатку. 

Раней Еўрасаюз патрабаваў, каб Белград не ўдзельнічаў у вучэннях з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі