Сенатары ўхвалілі абавязковую дактыласкапію і змены ў выбарчы кодэкс

Савет рэспублікі сёння ўхваліў абавязковую дактыласкапію для ваеннаабавязаных з 18 да 55 гадоў. Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі адзначыў, што
гэта дазволіць павялічыць эфектыўнасць дзейнасці праваахоўных органаў у
сферы забеспячэння грамадскай бяспекі.

Акрамя таго, ён адзначыў, што
абавязковая дактыласкапія пакуль выпрабоўваецца на вайскоўцах, бо
міліцыя не гатовая зняць адбіткі пальцаў усяго насельніцтва.

Сёння ж
сенатары аднагалосна ўхвалілі змены ў выбарчае заканадаўства.
Прадстаўляючы законапраект, старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына
падкрэсліла, што змены носяць прагрэсіўны характар, дазволяць
павялічыць празрыстасць правядзення выбараў і павялічаць канкурэнцыю,
інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.