Сем'і лекараў аддавалі “ковідныя выплаты”, каб выкупіць дзяцей з размеркавання

COVID

COVID / pixabay

Сем'і лекараў у 2020 годзе аддавалі "ковідныя выплаты", каб дапамагчы дзецям "адкупіцца" ад размеркавання, цытуе БелТА начальніка галоўнага кіравання прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргея Піщчова.

"Сапраўды, у нас была праблема з пакрыццём кошту навучання, асабліва востра яна ў нас паўстала, калі былі так званыя кавідныя выплаты, што дазволіла людзям пакрываць сродкі", — кажа Пищов.

Ён тлумачыць: у Беларусі нямала медычных дынастый. І ў 2020 годзе чыноўнікі заўважылі тэндэнцыю: бацькі "тушылі кошт навучання", аддаючы на гэта заробленыя небяспечнай і цяжкай працай "кавідныя выплаты".

Тады гаворка ішла прыкладна пра 30 тыс. беларускіх рублёў — такая сума патрэбная была, каб "адкупіцца" ад дзяржавы. Зараз гэта сума павялічылася ўдвая: студэнты павінны вярнуць усе стыпендыі, заплаціць за матэрыяльна-тэхнічную базу і мадэрнізацыю ўніверсітэтаў.

Пры гэтым адразу паступіць на платнае аддзяленне выходзіць нават танней. Па словах Пішчова, у такім разе трэба пакрыць толькі парадку 75% кошту навучання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі