Сем з дзесяці інтэрнэт-крамаў у Беларусі прадаюць ноўтбукі з пірацкім ПЗ

Сем з дзесяці інтэрнэт-крамаў у Беларусі прадаюць ноўтбукі з пірацкім ПЗ

Сем з дзесяці інтэрнэт-крамаў у Беларусі прадаюць ноўтбукі з неліцэнзійным праграмным забеспячэннем. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій (АКІТ). 

У рамках праекта Black&Gray АКІТ правяла маніторынг інтэрнэт-крамаў у Беларусі, якія прадаюць кампутары і праграмнае забеспячэнне. Спецыялісты вывучылі змест сайтаў і прапанаваны асартымент каля 100 крамаў, правялі размовы з менеджэрамі кожнай з іх.

Большасць такіх прадаўцоў прапануе ноўтбукі вытворчасці краінаў ЕС без сертыфікатаў.  Пры гэтым 70 інтэрнэт-крамаў усталёўваюць нелегальнае ПЗ — 29 з іх робяць гэта бясплатна, а астатнія бяруць за ўсталявання 150-200 тысяч рублёў. Разам з аперацыйнай сістэмай Windows інтэрнэт-крамы могуць усталяваць або прадаць для самастойнага ўсталявання любыя нелегальныя офісныя праграмы і антывірусы.

Спецыялісты АКІТ нагадваюць, што за незаконны распаўсюд кампутарных праграмаў у Беларусі прадугледжаная як адміністратыўная, так і крымінальная адказнасць. Таксама арганізацыя вядзе тлумачальную працу са спажыўцамі і прадаўцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі