Сцяг з імёнамі палітвязняў выставілі на аўкцыён

На белае палатно нанесеныя імёны каля 1500 чалавек, якія пачынаючы з 1996 года прызнаваліся ў Беларусі палітвязнямі
На белае палатно нанесеныя імёны каля 1500 чалавек, якія пачынаючы з 1996 года прызнаваліся ў Беларусі палітвязнямі

Бел-чырвона-белы сцяг з імёнамі палітвязняў выставілі на аўкцыён. Сцяг стварыла актывістка Марыя Грыц. Чырвоным маркерам яна нанесла на вялікае белае палатно імёны каля 1500 чалавек, якія пачынаючы з 1996 года прызнаваліся ў Беларусі палітвязнямі.  Разам са сцягам прадаецца і маркер, каб пры жаданні новы гаспадар змог "працягнуць адзначаць імёны палітвязняў".

Калі Грыц у студзені стварала сваю працу, у Беларусі было каля 1000 палітвязняў. Цяпер іх ужо 1040 чалавек. Апошні раз спіс папоўніўся літаральна напярэдадні.

Раней Марыя расказвала, што была ўражаная тым, колькі сем'яў аказаліся ў зняволенні. "Часта бачыла ў спісе сыноў і бацькоў, або мужа і жонкі, браты былі. Ад гэтага сціскалася сэрца", — казала яна.

Грошы ад продажу сцяга пойдуць на дапамогу сем'ям палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі