У Беларусі ўжо 1040 палітвязняў

У Беларусі ўжо 1040 палітвязняў

У Беларусі ўжо 1040 палітвязняў. Праваабаронцы дадалі ў спіс прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Гэта — Лілія Ананян, Таццяна Біруля, Аляксандр Біруля, Аляксандр Міхайлаў і Галіна Міхальчук. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Ананян узялі пад варту за маляванне ў грамадскіх месцах герба "Пагоня", яна з'яўляецца фігуранткай крымінальнай справы. Біруляў абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, яны таксама пад вартай. 69-гадовая Міхальчук асуджана за "абразу прадстаўніка ўлады", "абразу" і "паклёп" на Лукашэнку ў каментарах у тэлеграм-канале да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Міхайлаў асуджаны "за пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі", "абразу прадстаўніка ўлады" і "абразу А. Лукашэнкі" у каментарах да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі