Сцяг Беларусі на закрыцці Еўрагульняў панясе Марына Літвінчук
![Сцяг Беларусі на закрыцці Еўрагульняў панясе Марына Літвінчук](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/litvinchuk_0.jpg.webp?itok=MFSd8KBT)
На цырымоніі закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў сцяг зборнай Беларусі панясе Марына Літвінчук, паведамляе БЕЛТА.
На Еўрагульнях спартсменка заваявала два залатыя медалі ў веславанні на байдарцы. Таксама яна мае сярэбраны і бронзавы медалі і такім чынам стала адной з найбольш тытулаваных у беларускай камандзе.
На цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў сцяганосцам быў Уладзімір Самсонаў.
Закрыццё еўрапейскай Алімпіяды адбудзецца на мінскім стадыёне “Дынама” 30 чэрвеня ў 22:00. Арганізатары абяцаюць гледачам грандыёзнае шоў з выкарыстаннем “найноўшых тэхнічных сродкаў і IT-рашэнняў”.