СБУ распавяла пра новага фігуранта "справы Бабчанкі"

СБУ распавяла пра новага фігуранта "справы Бабчанкі"

14 чэрвеня Служба бяспекі Украіны затрымала грамадзяніна Украіны, датычнага да падрыхтоўкі замаху на расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку. Паводле звесткі спецслужбы, "грамадзянін Т." кіраваў групай, якая рыхтавала замах.

Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Багдан Тывадар, перадае hromadske.ua. Ён распавёў, што "грамадзяніна Т." затрымалі па месцы жыхарства. Пры ператрусе ў яго канфіскавалі агнястрэльную зброю і боепрыпасы. Мяркуецца, што затрыманы меў дачыненне да падрыхтоўкі тэрактаў. 

У СБУ лічаць, што затрыманы мужчына кіраваў групай з трох украінцаў, якія прайшлі інструктаж і навучанне ў расійскім Растове-на-Доне, каб рабіць тэракты на тэрыторыі Украіны. Па словах Тывадара, "фінансаванне і лагістыку" гэтай групы з Расіі ва Украіну ажыццяўляў грамадзянін Украіны Барыс Герман, якога СБУ называе арганізатарам замаху на Бабчанку. Сам Герман, кажуць ва ўкраінскай спецслужбе, дзейнічаў паводле ўказанняў грамадзяніна Украіны Вячаслава Піваварніка.

Як вядома, 29 траўня ў СМІ з'явіліся паведамленні пра забойства ў Кіеве расійскага апазіцыйнага журналіста Аркадзя Бабчанкі. Праз суткі выявілася, што ён жывы, а інсцэніроўка смерці — гэта спецаперацыя СБУ, каб прадухіліць замах на журналіста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі