Сайты гомельскіх уладаў сталі недасяжныя і ў Расіі
![Зайсці на сайты беларускіх дзяржорганаў у "недружалюбных" краінах без VPN немагчыма, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/office_9_01.jpg.webp?itok=mPv8xzRC)
Зайсці на сайты беларускіх дзяржорганаў у "недружалюбных" краінах без VPN немагчыма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Сайты гомельскіх гар- і аблвыканкама перасталі адкрывацца ў Расіі, а таксама ў краінах, якія беларускія ўлады называюць "дружалюбнымі". На гэта звярнуў увагу рэсурс "Флагшток".
Сайты многіх беларускіх дзяржаўных органаў пэўны час таму сталі недасяжныя ў так званых "недружалюбных" краінах — доступ да іх свядома абмежавалі з-за асцярогі кібератак. Але ў Расіі яны да апошняга часу адкрываліся. "Гомельскія ўлады пайшлі далей", зазначае медыя.
Зайсці на інтэрнет-старонкі гарадскіх і абласных уладаў цяпер магчыма толькі з тэрыторыі Беларусі або пры дапамозе VPN-сэрвісаў. У сувязі з гэтым адкрытым застаецца пытанне, як беларускія ўлады маюць намер шукаць замежных інвестараў, калі патэнцыйны інвестар нават не зможа зайсці на сайт, каб даведацца аб існуючых прапановах або знайсці кантакты чыноўнікаў.
![Сайты гомельских властей стали недоступны и в России](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/site_19_01.jpg.webp?itok=8cEHXbed)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.