Савет бяспекі ААН збіраецца на экстраннае пасяджэнне з нагоды КНДР

Савет бяспекі ААН збіраецца на экстраннае пасяджэнне з нагоды КНДР

Савет бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне, якое пройдзе з ініцыятывы ЗША, Японіі ды Паўднёвай Карэі, перадае tvr.by. Нагодай для яго стала тое, што КНДР запусціў новую ракету. Яна праляцела над тэрыторыяй Японіі і прызямлілася на ўсход ад Хакайда. 

Генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга паведаміў, што звестак пра падзенне абломкаў ракеты пакуль не паступала. Шкода марскому транспарту, па яго словах, нанесеная не была. 

За 20 гадоў з 1998 года Паўночная Карэя запусціла шэсць ракет над тэрыторыяй Японіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі