Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Берліне
![Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Берліне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/as22.jpg.webp?itok=zzh0ep2Q)
Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на тэнісным турніры ў Берліне. У першым крузе беларуска абыграла расіянку Анастасію Гасанаву — 6:2, 4:6, 6:3. Іх паядынак працягваўся 2 гадзіны 14 хвілін.
Сасновіч — 38-я ракетка свету (у абноўленым рэйтынгу WTA апусцілася на дзве пазіцыі), яе саперніца — 147-я.
Матч 1/8 фіналу прызначаны на 15 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.