Вы тут

Сасновіч не выйшла ў чвэрць фіналу Уімблдона

Аляксандра Сасновіч / з архіва БЕЛТА

Беларуская тэнісістка Аляксандра Саснович (100 WTA) прабілася ў трэці круг прэстыжнага турніру, але 3 ліпеня не змагла абыграць больш рэйтынгавую саперніцу з Германіі Анжаліку Кербер, піша Прессбол.

Як стала вядома, Аляксандра Сасновіч перайграла немку ў першым сэце, але ў другім ініцыятыва перайшла да саперніцы, ход паядынку ёй пераламаць не ўдалося: 6:2, 0:6, 1:6.
Тэнісісткі правялі на корце амаль 3 гадзіны.

Беларус Ілья Івашка (79 АТР) гуляе ў суботу з Джорданам Томпсанам (Аўстралія, АТР 78), Арына Сабаленка ў панядзелак (4 WTA) пазмагаецца з Аленай Рыбакінай (Казахстан, WTA 20).
Уімблдонскі турнір у Лондане будзе доўжыцца па 11 ліпеня, прызавы фонд спаборніцтваў складае больш за 40 мільёнаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.