Сасновіч і Гаварцова выйгралі першыя паядынкі на Кубку Федэрацый

Беларуская жаночая зборная па тэнісе 4 лютага паспяхова стартавала ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацый. Першым сапернікам беларусак стала зборная Грузіі. Аляксандра Сасновіч выйграла ў Сафіі Шапатавай — 6:1, 4:6, 7:5, а Вольга Гаварцова — у Кацярыны Гаргадзэ — 6:1, 6:3. Беларускі дуэт Вера Лапко/Аляксандра Саснович выйграў у Аксаны Калашнікавай і Соф'і Шапатавай — 6:3, 6:4. У выніку, наша зборная выйграла ў каманды Грузіі з лікам 3:0. У іншым матчы нашай групы Балгарыя з такім жа лікам перайграла Партугалію.

5 лютага беларускі згуляюць з балгаркамі, 6-га — з тэнісісткамі з Партугаліі. Для таго, каб выйсці ў плэй-оф, нашай зборнай трэба заняць у сваёй групе першае месца.

Нагадаем, сёлета за беларускую зборную выступіць Вікторыя Азаранка. Праўда, яна прапусціла першы матч. Справа ў тым, што па дарозе ў Будапешт згубіўся яе багаж.

“Я не ўдзельнічаю ў першым матчы толькі таму, што мой багаж згублены. У мяне няма ракетак і ўвогуле нічога. Спадзяюся, прыбудзе сёння”, — напісала яна ў твітары.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі