Сапраўдныя лідары выбачаюцца за каланіяльнае мысленне — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / коллаж Влада Рубанова, Еврорадио

Калі ёсць спакуса сказаць, што вы стаміліся ад усіх гэтых навін пра вайну — не рабіце гэтага, а то будзеце потым апраўдвацца, як італьянская прэм'ер-міністарка. Расійскія пранкеры развялі яе на словы пра стомленасць сусветнай супольнасці ад вайны ва Украіне.

Працягваем расказваць вам у штодзённых аглядах пра важныя навіны з усяго свету (каб вы не стамляліся, як Джорджа Мелоні, пра добрыя навіны мы таксама расказваем).

 

Газа гэтай ноччу

"Я быў шакаваны тым фактам, што ўсе, хто там знаходзіцца, прасілі ежы і вады", — кажа Філіп Лазарыні — самы высокапастаўлены чыноўнік ААН, якому дазволілі заехаць у Газу з пачатку вайны.

У сектары Газа — больш за 20 тысяч параненых, якім практычна няма чым дапамагчы. Такія лічбы называюць "Дактары без межаў".

Тым часам ваенны прадстаўнік Ізраіля кажа, што войскам удалося прарваць першую лінію абароны ХАМАСа на поўначы Газы і што ізраільскія сілы знаходзяцца "ля брамы горада". Уначы ў горадзе, у тым ліку побач з бальніцай, былі чуваць гучныя выбухі і страляніна.

Так, ізраільскія ўлады папярэдзілі бальніцу і запатрабавалі, каб усе неадкладна эвакуяваліся адтуль. Але прадстаўнікі ААН патлумачылі: гэта немагчыма зрабіць, не падвяргаючы небяспецы жыццё пацыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі