Сапернікам "Шахцёра" ў Лізе чэмпіёнаў можа стаць "Шкендыя" ці "Мура 05"
![Сапернікам "Шахцёра" ў Лізе чэмпіёнаў можа стаць "Шкендыя" ці "Мура 05"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szachcior-1606-1.jpg.webp?itok=k34hWtre)
Пасля лёсавання вызначыліся пары другога кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Нагадаем, што ў першым раўндзе футбалісты салігорскага "Шахцёра" сустракаюцца з балгарскім "Лудагорцам".
У другім раўндзе пераможца згуляе з камандай, якая апынецца мацнейшай у супрацьстаянні "Шкендыя" (Паўночная Македонія) — "Мура 05" (Славенія).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.