Самы вялікі Boeing кампаніі "Белавія" прыляцеў у Мінск (фота)

Авіякампанія "Белавія" збіраецца запусціць рэгулярны рэйс Мінск - Алматы з 29 красавіка. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

На фота той самы самалёт Boeing 737-800. Гэта першы лайнер такога тыпу ў парку нацыянальнай авіякампаніі. Boeing 737-800 змяшчае больш за 180 пасажыраў. Што на 30-50 чалавек больш, чым Boeing 737-300 і Boeing 737-500, якія цяпер выкарыстоўвае "Белавія".

Тры новых Boeing 737-800 "Белавія" атрымае ў 2016 годзе. У кампаніі не выключаюць, што яны будуць пафарбаваныя ў новыя ліўрэі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі