Самы час чытаць і глядзець серыялы: надвор'е на бліжэйшыя дні

Гэтай ноччу і заўтра раніцай над захадам Беларусі павісне туман

Гэтай ноччу і заўтра раніцай над захадам Беларусі павісне туман / pixabay

У аўторак, 24 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна. У многіх раёнах пройдуць дажджы і павісне туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2..+8°С, максімальная днём ад +5°..+14°С. Традыцыйна на паўднёвым захадзе краіны будзе цяплей.

У сераду, 25 кастрычніка, на Беларусь пачне паступаць сістэма атмасферных франтоў з Польшчы. Будзе воблачна, пройдуць дажджы, а месцамі — мокры снег.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -1°С па поўначы да +9°з па паўднёвым захадзе, максімальная днём +3..+10°С. На поўдні слупок тэрмометра можа падняцца да +12°С.

І чацвер, 26 кастрычніка, таксама будзе воблачны, з дажджом і мокрым снегам. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -3°C па поўначы да +8°C па паўднёвым захадзе, максімальная днём +1..+8. На поўдні Беларусі +12°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі