Самалёт і верталёт Медведчука перадалі Узброеным сілам Украіны

Самалёт і верталёт Медведчука перадалі Узброеным сілам Украіны

Самалёт і верталёт Віктара Медведчука перадалі на патрэбы Узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведамляе Нацыянальная паліцыя.

Медвядчук — самы вядомы прарасійскі палітык Украіны ("кум Пуціна"). У траўні 2021-га яго пасадзілі пад хатні арышт (яго вінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе), а ў лютым 2022-га ён знік. Толькі ў красавіку СБУ паведаміла, што злавіла ўцекача. Ён спрабаваў перабрацца за мяжу. Яго падазраюць ва злоўжыванні ўладай, дзяржаўнай здрадзе, прысваенні і растраце маёмасці.

Месяц таму дасудовае расследаванне крымінальнай справы было завершанае. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў красавіку прапаноўваў Расіі абмяняць Віктара Медведчука на палонных украінцаў (пасля тое самае прапанаваў і сам арыштаваны).

Самалёт і верталёт Медведчука перадалі Узброеным сілам Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі