Зяленскі прапаноўвае абмяняць Медведчука на палонных украінцаў

Зяленскі прапаноўвае абмяняць Медведчука на палонных украінцаў

Віктара Медведчука могуць абмяняць на палонных украінцаў. З такой прапановай выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Прапаную Расійскай Федэрацыі абмяняць гэтага вашага хлопца на нашых хлопцаў і дзяўчат у расійскім палоне. Таму важна, каб нашыя праваахоўныя органы і вайскоўцы таксама разгледзелі такую магчымасьць",напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Пра затрыманне Медведчука стала вядома напярэдадні, 12 красавіка. 

Віктар Медвядчук — адзін з самых вядомых прарасійскіх палітыкаў і кум Уладзіміра Пуціна. Ён быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і ў траўні 2021-га пасаджаны пад хатні арышт, з-пад якога ўцёк сёлета ў лютым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі