Салдатам у Печах дазволілі трымаць пры сабе мабільнікі

Салдатам у Печах дазволілі трымаць пры сабе мабільнікі

Цяпер маладыя людзі, якія служаць у Печах пад Барысавам, могуць мець пры сабе мабільнікі, але толькі дазволенага ўзору — без камеры, інтэрнэту, дыктафона. Такое рашэнне прыняў начальнік 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра ў Печах, паведамляе tut.by.

Раней салдаты таксама маглі тэлефанаваць з войска, але захоўваліся мабільнікі ў "прызначаных месцах".

Карыстацца мабільным тэлефонам салдаты і цяпер могуць толькі ў адпаведнасці з раскладам. У Мінабароны патлумачылі: "Напрыклад, пасля вячэры, перад сном. Хлопцы маюць зносіны з роднымі, і ўсе гэты час ведаюць".

Астатні час мабільнік можа быць выключаны, стаяць на вібра- або ў бязгучным рэжыме.

У Мінабароны дадаюць, што калі бацькі маюць нейкія пытанні ці не могуць датэлефанавацца да дзіцяці, то яны могуць набраць казарму. Бацькі могуць затэлефанаваць псіхолагам, камандзірам, намесніку па ідэалогіі.

На "гарачай лініі", якая прайшла ў суботу, міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў пра змены, якія плануюцца ў навучальным цэнтры ў Пячах. "Прынята рашэнне вылучыць грашовыя сродкі для ўстаноўкі ў некаторых месцах размяшчэння вайскоўцаў тэхнічных сродкаў назірання. Сістэма відэаназірання дазволіць дзяжурнаму па школе, які знаходзіцца ў казарме, больш аператыўна бачыць памяшканні, дзе знаходзяцца вайскоўцы, каб мінімізаваць найдрабнейшыя пытанні — сутычак якіх-небудзь ці нейкага ўздзеяння", — распавёў міністр.

Раўкоў дадаў, што прынятае рашэнне наконт фінансавання аб'ектаў гарадка — клуба, сталовай. Для медроты закупяць новае абсталяванне.

Нагадаем, 3 кастрычніка ў вайсковай частцы ў Пячах знайшлі павешаным 21-гадовага Аляксандра Коржыча. У хлопца былі звязаныя ногі і на галаву надзетая майка. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за дзедаўшчыну. Першапачаткова асноўнай версіяй здарэння быў суіцыд, але блізкія не вераць у гэта.

Паводле афіцыйных звестак, абвінавачанне па крымінальнай справе выставілі 10 вайскоўцам, яшчэ 5 (сярод іх — адзін афіцэр) знаходзяцца ў статусе падазроных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі