Вы тут

Салавей: паважаць сябе, сваю працу і людзей наўкол — у гэтым мая ідэя

Станіслаў Салавей / фота з яго архіва

26 траўня ў эфіры Еўрарадыё — лекар-гінеколаг Станіслаў Салавей.

Павага — вельмі важная рэч. Але пачынаць неабходна з самога сябе, бо калі ты сам сябе не паважаеш, то як ты можаш патрабаваць, каб цябе паважалі іншыя. Лепш за ўсё, калі павага да сябе пачынаецца з павагі да сваёй працы. Добра зробленая праца дае магчымасць не толькі самому да сябе ставіцца з павагай, але і іншым будзе за што цябе паважаць, перакананы Станіслаў Салавей.

Пра тое, якую ролю павага адыгрывае ў нацыянальнай свядомасці, чаму не трэба баяцца рабіць памылкі і пераходзіць на беларускую мову, а таксама пра вайну ва Украіне і месца ў ёй беларусаў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Станіславам Салаўём

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.