Саладуха: З вялікім задавальненнем праспяваў бы дуэтам з Міхалком

Саладуха: З вялікім задавальненнем праспяваў бы дуэтам з Міхалком

“Поп-кароль” беларускай эстрады Аляксандр Саладуха не супраць праспяваць дуэтам з лідарам гурта Brutto Сяргеем Міхалком. Пра гэта выканаўца распавёў і інтэрв’ю Уладзіміру Пугачу ў межах праекта “Вялікая рыба”. На словы пра тое, што Міхалок нядаўна прапанаваў Саладуху праспяваць разам, Аляксандр адказаў, што гэта суперідэя.

“Супер. Я гатовы з вялікім задавальненнем. Вось Каржа мне прапанаваў тэлеканал АНТ (праспяваць дуэтам на навагоднім шоу, — Еўрарадыё). Я сказаў, што гэта лухта нейкая, што вы мне прапаноўваеце!”

Пры гэтым Саладуха заўважыў, што не верыць у існаванне чорных спісаў музыкантаў і творчых асобаў у Беларусі. На яго думку, ніякіх забаронаў і абмежаванняў на выступы няма.

Адзначым, што гурт Сяргея Міхалка Brutto ніводнага разу не змог выступіць у Беларусі. Па розных прычынах арганізатарам адмаўляюць або ў выдачы гастрольнага пасведчання, або ў арэндзе пляцоўкі. З такім ж праблемамі на цяперашні дзень сутыкаюцца Лявон Вольскі, “Крамбамбуля”, Зміцер Вайцюшкевіч і гурт Dzieciuki.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі