Сакратарка Зельцэра распавяла амерыканскім уладам пра беларускія турмы

Уладлена Функ праінфармавала ўлады ЗША аб умовах утрымання ў беларускіх турмах. Спецыяльна для гэтага яе выклікалі ў Дзярждэпартамент, кангрэс і сенат, паведаміла сакратарка адваката Эмануіла Зельцэра ў інтэрв’ю БелаПАН.
Нагадаем, Функ і Зельцэр былі затрыманыя ў Мінску ў сакавіку мінулага года. Суд прызнаў іх вінаватымі ў выкарыстанні фальшывых дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж. Зельцэра прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі, Функ — да аднаго года. Сёлета 20 сакавіка пасля выхаду з турмы яе прымусова выслалі з краіны і зрабілі персонай нон-грата.

Год, праведзены ў беларускіх турмах, яна ацаніла як "цяжкі", назваўшы следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Мінску "самай страшнай карцінай у жыцці". Суд, паводле слоў Функ, "быў абсалютным фарсам".

Яна падкрэсліла, што дагэтуль не атрымала на рукі копію абвінавальнага прысуду і не можа абскардзіць дзеянні беларускіх уладаў, якія лічыць незаконнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі