Вы тут

Сакавіцкі аўкцыён па валютных аблігацыях для Мінфіна скончыўся правалам

Ілюстратыўнае фота / pexels.com

Міністэрства фінансаў Беларусі 19 сакавіка праводзіла аўкцыён па размяшчэнні валютных аблігацый па 100 мільёнаў у доларах і еўра.

На аўкцыён па размяшчэнні валютных аблігацый на $100 мільёнаў былі пададзеныя заяўкі ўсяго толькі на суму крыху больш за два мільёны долараў. У выніку аўкцыён быў прызнаны не адбыўшымся, паведамляе Мінфін.

На аўкцыён па размяшчэнні аблігацый у еўра таксама аб'ёмам у 100 мільёнаў былі пададзеныя заяўкі ўсяго толькі на суму 2,2 мільёна еўра. У выніку і гэты аўкцыён не адбыўся.

У пачатку сакавіка Мінфін адмовіўся ад размяшчэння еўрабондаў на суму да 1,3 мільярда долараў, спаслаўшыся на вельмі нестабільную сітуацыю на рынку з-за пандэміі каранавіруса і запаволення сусветнай эканомікі.

На аналагічным аўкцыёне ў лютым 2020 сумарны аб'ём пададзеных заявак перавысіў 46 мільёнаў долараў. Але было задаволена прыкладна на 20 мільёнаў. Можна сказаць, што попыт на дзяржаўныя аблігацыі ўпаў прыблізна ў 20 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.